Домрачава атрымала ўзнагароду за перамогу, якой ужо чатыры гады

23/08/2019 - 13:28

Знакамітая беларуская біятланістка Дар'я Домрачава, якая летась аб'явіла пра заканчэнне прафесійнай спартыўнай кар'еры, атрымала малы крыштальны глобус. Афіцыйная цырымонія прайшла ў пятніцу ў Раўбічах пад Мінскам. Узнагарода ў гонцы пераследу сезона 2014/2015 гадоў дасталася Дар'і пасля дыскваліфікацыі за допінг і анулявання вынікаў расійскай біятланісткі Кацярыны Глазырынай. У выніку беларуска ўзначаліла залік гонак пераследу і атрымала яшчэ адзін трафей у сваю калекцыю. Уручаў яго віцэ-прэзідэнт Міжнароднай асацыяцыі біятланістаў Іржы Гамза.

23 жніўня ў Раўбічах стартаваў чэмпіянат свету па летнім біятлоне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі