Долар і еўра 19 сакавіка працягнулі таннець

19/03/2019 - 12:06

Па выніках таргоў, якія адбыліся 19 сакавіка на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. 

Курс долара ЗША працягвае падаць — з 2,1138 да 2,1064 рубля, курс еўра таксама зніжаецца — з 2,3985 да 2,3903 рубля. Курс расійскай валюты па-ранейшаму павялічваецца: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2768 беларускага (у панядзелак — 3,2705).

У параўнанні з кошыкам валют курс рубля ўмацаваўся на 0,11%.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі