Для выступу на МЗКЦ Лукашэнка прыляцеў на верталёце

17/08/2020 - 10:12

Для выступу на Мінскім заводзе колавых цягачоў Аляксандр Лукашэнка прыляцеў на верталёце.

"Борт нумар адзін сеў ва ўнутраным дворыку прадпрыемства", — паведамляе "Спутник". 

Сам завод размяшчаецца на тэрыторыі Мінска каля МКАД. 

Да завода ідуць бастуючыя рабочыя Мінскага элетратэхнічнага і Мінскага трактарнага заводаў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі