Дэпутаты патлумачылі, чаму Лукашэнка не прадстаўляе Кабякова

18/12/2015 - 11:41

18 снежня дэпутатам Палаты прадстаўнікоў прадстаўляюць на зацвярджэнне кабінет міністраў. Новы ўрад павінен быць зацверджаны пасля прэзідэнцкіх выбараў. Апошнія два месяцы ўсе кіраўнікі міністэрстваў былі выканаўцамі абавязкаў.

Аляксандр Лукашэнка не будзе прадстаўляць дэпутатам ні кіраўніка ўрада, ні іншых міністраў. У каментары Еўрарадыё старшыня камісіі па заканадаўстве Людміла Міхалькова патлумачыла прычыну:

Міхалькова: "Нядаўна толькі ён прадстаўляў нам яго. Гэта тая самая асоба перапрызначаецца, як было падкрэслена. Калі ён не будзе прадстаўляць, гэта мае неістотнае значэнне..."

Нагадаем, што Андрэй Кабякоў быў прызначаны на пасаду прэм'ер-міністра яшчэ да выбараў, як і іншыя міністры.

Прадстаўляць дэпутатам праект пастановы "Аб дачы згоды прэзідэнту на прызначэнне А.В. Кабякова прэм'ер-міністрам" будзе старшыня камісіі па дзяржаўным будаўнітве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Генадзь Грыцкевіч.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі