Дэпартаваным палітвязням у Беларусі анулююць пашпарты

31/03/2026 - 08:44

Пашпарт, ілюстрацыйнае фота / БЕЛТА

Рэжым Лукашэнкі анулюе пашпарты палітвязняў, якіх пасля вызвалення дэпартавалі з Беларусі.

Як расказаў Еўрарадыё адзін з былых палітзняволеных, калі ён зайшоў на сайт МУС, каб праверыць свой статус, — убачыў, што яго пашпарт больш не валідны.

З такой праблемай сутыкнуліся і іншыя былыя вязні. Пакуль што яна не датычыць тых, каго вызвалілі ўжо сёлета.

"Тыя, з кім камунікую з нашай групы, таксама праверылі. Аказалася, ва ўсіх пашпарты несапраўдныя. Я думаю, такая сітуацыя абсалютна ва ўсіх, хто выехаў з дакументамі, а гэта каля 20–25 чалавек", цытуе праваабарончы цэнтр "Вясна" словы палітвязня, вызваленага ў верасні 2025 года.

Наступствы гэтага рашэння для людзей да канца не зразумелыя. Імаверна, праблемай для вызваленых палітвязняў стане пашпартны кантроль па-за межамі Еўрасаюза. Але непрыемнасці могуць чакаць і бліжэй, і прадказаць іх даволі складана.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі