У штаце Джорджыя на выбарах у Сенат перамог прадстаўнік Дэмпартыі Рафаэль Уорнак / АР
Дэмакратычная партыя ЗША, прадстаўніком якой з'яўляецца дзейны прэзідэнт Джо Байдэн, атрымлівае большасць месцаў у верхняй палаце Кангрэса. Дэмпартыі дастаецца 51 з 100 месцаў Сената.
Сёньня стала вядома, што прадстаўнік дэмакратаў Рафаэль Уорнак перамог на выбарах у Сэнат у штаце Джорджыя. Ён набраў у другім туры 50,6% галасоў выбаршчыкаў. Яго канкурэнт ад рэспубліканцаў Гершэл Уокер — 49,4%. У ніжняй палаце амерыканскага парламента, нагадаем, большасць атрымалі рэспубліканцы.
Джо Байдэн раней даў зразумець, што гатовы працаваць з рэспубліканскай большасцю ў Палаце прадстаўнікоў, але папярэдзіў, што не падтрымае ні адзін з законапраектаў, якія, на яго думку, могуць пашкодзіць працоўнаму класу. Гаворка ішла ў тым ліку пра зніжэнне падаткаў для багатых.
Ва Украіне таксама асцерагаюцца, што прыход да ўлады рэспубліканцаў можа паўплываць на дапамогу Кіеву ў яго супраціве расійскай агрэсіі. "Суспільне" нагадвае, як у пачатку лістапада кангрэсвумен рэспубліканка Марджары Тэйлар Грын казала, што ад рэспубліканскага Кангрэса Украіна не атрымае "ні капейкі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут