“Дай Дарогу”, Амерыка! — Стыльскі выпраўляецца скараць ЗША і Канаду. Эфір

25/09/2026 - 00:37

Афіша канадскай часткі тура Стыльскага

Беларускія музыкі (а, па шчырасці, і не толькі яны) усё часцей наведваюць іншы кантынент — едуць з канцэртамі ды творчымі сустрэчамі ў ЗША і Канаду. І размова ў дадзеным выпадку не пра гурт “Молчат дома”, які асеў у Лос-Анджэлесе. За апошнія гады ў Паўночнай Амерыцы пабывалі Лявон Вольскі і Аляксандр Чарнуха, Сяржук Доўгушаў і Саша Філіпенка, Уладзімір Пугач і Зміцер Лукашук. Спіс можна працягваць. І вось новая нагода сказаць пра “беларускую экспансію” ў амерыканскім кірунку — у вялікі тур па ЗША і Канадзе выпраўляецца лідар гурта “Дай Дарогу!” Юрый Стыльскі.
 
Чым адметны сёлетні тур Стыльскага і якія сюрпрызы музыка рыхтуе сваім прыхільнікам ды слухачам? Ці застаецца ў беларусаў ЗША і Канады цікавасць да свайго? З якімі складанасцямі давялося сутыкнуцца на этапе падрыхтоўкі тура? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць экспертка па беларускай дыяспары, лідарка суполкі беларусаў Сан-Францыска, сябра Асацыяцыі беларусаў у Амерыцы (АБА), арганізатарка амерыканскай часткі тура Надзея Нортан, лідар гурта “Дай Дарогу” Юрый Стыльскі і дырэктар Галоўнай управы Згуртавання беларусаў Канады, арганізатар канадскай часткі тура Алесь Лях у 16:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі