Дакумент аб змене ахоўных межаў Курапатаў падпісвала Ірына Дрыга

07/03/2017 - 10:53

На ток-шоу “Справа прынцыпу” дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк рэзка выказваецца пра змену ахоўных зон мемарыяла “Курапаты” у 2014 годзе. З-за гэтага вакол будоўлі каля мемарыяла ўзніклі пратэсты актывістаў і мясцовых жыхароў, якія доўжыліся 15 дзён.

Дэпутат прапануе Следчаму камітэту.разабрацца, чаму змяніліся ахоўныя зоны.

“Тут ёсць прамая віна Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. У 2004 годзе была зацверджаная ахоўная зона вакол урочышча Курапаты. З улікам праведзеных афіцыйных праверак, археалагічных раскопак былі высветленыя межы гэтай зоны. Яны былі афіцыйна зацверджаныя пастановай Савета міністраў. У мяне проста пытанне: колькі каштавала памяняць межы ахоўнай зоны? Я не веру ў альтруізм. Я думаю, што гэта пытанні да Следчага камітэта", — рэзюмуе дэпутат.

Пастанову Міністэрства культуры ад 1 снежня 2014 года аб зацвярджэнні ахоўных зон падпісвала намесніца міністра Ірына Дрыга. А кіраваў ведамствам у тыя часы ўжо цяперашні міністр Барыс Святлоў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі