Дакладную прычыну смерці 2-гадовага хлопчыка ў Гомелі высветліць экспертыза

11/04/2017 - 05:43

Дакладную прычыну смерці 2-гадовага хлопчыка ў Гомелі высветліць судова-гісталагічная экспертыза. Пра гэта ў эфіры тэлеканала АНТ паведаміў галоўны дзяржаўны судовы медыцынскі эксперт па Гомельскай вобласці Дзмітрый Іванькоў.

Паводле папярэдняй інфармацыі, знаходзячыся ў сваёй кватэры з маці і сёстрамі, хлопчык падчас гульні на ўдыху праглынуў паветраны шарык і стварыў перашкоду ў паступленні паветра. Дзіця стала задыхацца, выратаваць яго не ўдалося. Хлопчык памёр у “хуткай” па дарозе ў бальніцу (больш падрабязна пра здарэнне гл. тут). Дарэчы, да бліжэйшага прыёмнага пакоя ад дома, дзе адбылося трагічнае здарэнне, толькі некалькі кварталаў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі