ДАІ ўзмоцніць кантроль за матацыклістамі пасля серыі ДТЗ на Брэстчыне

01/08/2026 - 16:53

У апошні дзень ліпеня ў Брэсце адбылося яшчэ адно смяротнае ДТЗ з удзелам матацыкліста

Дзяржаўная аўтамабільная інспекцыя будзе працаваць у "ўзмоцненым рэжыме" па даручэнні міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова. Як паведамілі ў прэс-службе МУС, рашэнне прынята "у сувязі са складанай дарожнай сітуацыяй у краіне".

Паводле дадзеных МУС, за апошнія двое сутак толькі ў Брэсцкай вобласці адбылося 6 ДТЗ, у якіх пяць чалавек загінулі і столькі ж атрымалі раненні. Таксама ў міністэрстве расказалі падрабязнасці пра смяротную аварыю з удзелам матацыкліста, якая адбылася 31 ліпеня ў Брэсце.

"Кіроўцы матацыкла Honda і аўтамабіля Audi зладзілі хуткасны заезд на ажыўленай вуліцы. У выніку хуліганскіх дзеянняў і грубага перавышэння ўстаноўленай хуткасці руху загінулі матацыкліст і пасажырка (ад удару яе цела разарвала на часткі), а таксама кіроўца мапеда, які рухаўся ў папутным кірунку, з якім адбылося сутыкненне".

У МУС паведамілі, што ў Брэсцкую вобласць адпраўлены патрулі ДАІ з Гомельшчыны і Гродзеншчыны.

"Пад кантролем інспектараў грубыя парушэнні ПДД, у першую чаргу з боку матацыклістаў", — паведамілі ў МУС і нагадалі, што за парушэнні правіл дарожнага руху інспектары могуць канфіскаваць матацыклы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі