ДАІ ў Мінску будзе дзяжурыць "у балаклавах" — на аўто без пазнак і маячкоў

06/01/2021 - 17:07

У 2021 годзе мінская міліцыя будзе дзяжурыць не толькі на традыцыйных патрульных аўто, але і "з выкарыстаннем негалосных метадаў", паведамляецца ў яе ТГ-канале. 

На дзяжурства паралельна будуць выязджаць аўтамабілі без адметнага абклейвання і "маячкоў". Пры гэтым у машынах будуць усе неабходныя тэхнічныя сродкі, якія дазваляюць інспектарам кантраляваць хуткасны рэжым, выкананне правілаў прыпынку і стаянкі, манеўравання, праезду скрыжаванняў, няпропуск пешаходаў ды іншыя. 

Паведамляецца, што патруляваць такія аўтамабілі будуць пераважна на аварыйна небяспечных участках і ў месцах частага парушэння правілаў дарожнага руху.

Дагэтуль міліцыянты ў цывільнай форме і балаклавах дзейнічалі ў Беларусі толькі пешшу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі