Дачка медсястры з Бабруйска намалявала карціну пра пандэмію каранавіруса

01/05/2020 - 10:04

30-гадовая жыхарка Бабруйска Юлія Кравец намалявала карціну пра пандэмію каранавіруса. Яна стала лаўрэатам Art Fest, паведамляе sb.by.

Бабруйчанка па адукацыі настаўніца замежных моў, працуе спецыялістам кол-цэнтра. Малюе яна ў вольны час "для душы". Карціну назвала "Супрацьстаянне". На ёй адлюстравана змаганне сярэдневечнага лекара з эпідэміяй. Маці мастачкі-аматара Алена Міхайлаўна больш за 25 гадоў працуе медсястрой у інфекцыйнай бальніцы. І сёння яна на перадавой барацьбы з каранавірусам.

"Карціну на тэму каранавіруса я і пісала, каб падтрымаць блізкага мне чалавека і ў яе асобе ўсіх медыкаў, — кажа Юлія Кравец. — Слоган быў такі: "Мы пераможам!".

Тая самая карціна / sb.by
Алена і Юлія Кравец / sb.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі