Дачка Аўтуховіча запусціла тэрміновы збор на аплату працы адвакатаў

29/08/2022 - 19:21

Дачка Мікалая Аўтуховіча запусціла тэрміновы збор на аплату працы адвакатаў. Сродкі на адвакатаў, якія былі, амаль вычарпаныя, піша novychas.online.

У Аўтуховіча два адвакаты, але на працэсе заўсёды прысутнічае толькі адзін з іх, каб ашчадзіць сродкі. Сябар Мікалая Аўтуховіча, які аплачваў паслугі аднаго з адвакатаў, больш такой магчымасці не мае, а сродкаў з папярэдняга збору засталося на пару дзён, кажа дачка.

Суд "па справе Аўтуховіча" ідзе з 18 траўня ў будынку гродзенскай турмы №1. Паводле версіі следства, Мікалай Аўтуховіч быў арганізатарам і кіраўніком групы, якая падпальвала аўтамабілі і дамы сілавікоў у Беларусі. Яго абвінавачваюць па 12 артыкулах Крымінальнага кодэксу. Сярод іх — "здрада дзяржаве", "стварэнне злачыннай арганізацыі", "акт тэрарызму", "замах на захоп дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам". За кратамі Аўтуховіч трымаў сухую галадоўку, а цяпер узнаўляе свае сілы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі