Да затрыманага філосафа Мацкевіча другі дзень не пускаюць адваката

06/08/2021 - 11:58

Адвакат Дзмітрый Лазавік расказаў "Нашай Ніве", што ён другі дзень запар не можа наведаць свайго падабароннага — філосафа і метадолага Уладзіміра Мацкевіча

Мацкевіча затрымалі 4 жніўня пасля ператрусу. Потым яго адвезлі на Акрэсціна. 

5 жніўня адвакат спрабаваў наведаць яго, але атрымаў адказ, што на гэта патрэбны дазвол следчага. Пасля гэтага Лазавік адвёз у Следчы камітэта апавяшчэнне аб прыняцці абароны. 

"Сёння з раніцы я зноў прыехаў у СК, але ў іх адбывалася "мерапрыемства па ўручэнні пасведчанняў". Пакуль што мне не ўдалося наведаць Уладзіміра, але мяркую, што 4 жніўня з ім праводзіліся нейкія следчыя дзеянні. Дапускаю, з парушэннямі, бо ён ведаў пра наяўнасць у яго адваката. Сёння буду яшчэ раз спрабаваць сустрэцца з ім", — расказаў абаронца журналістам.

Адначасова з Мацкевічам былі затрыманыя яго паплечнікі — сацыёлагі Таццяна Вадалажская і Аксана Шэлест, а таксама грамадскі актывіст Улад Вялічка. Вадалажскую ў то жа дзень адправілі на Акрэсціна па крымінальнай справе (яе сутнасць невядомая), а Шэлест і Вялічку адпусцілі пад падпіску.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі