Цяпер па Skype можна будзе перадаваць файлы да 300 Мб

06/07/2016 - 18:42

Кампанія Microsoft абмяжуе памер файлаў, якія можна перадаваць праз Skype да 300 Мб. Такі аб’ём быў абраны ў выніку двухтыднёвага тэставання, якое праводзілі эксперты. Па іх словах гэты аб'ём дастатковы, каб задавальняць патрэбнасці карыстальнікаў і не перагружаць серверы.

Пасля мадэрнізацыі перадаваць гэтыя файлы можна будзе нават калі атрымальнік знаходзіцца “offline”. Да таго ж, адзін і той жа файл цяпер можна будзе спампаваць некалькі разоў з розных прылад.

Для перадачы большых файлаў спецыялісты Microsoft рэкамендуюць выкарыстоўваць OneDrive.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі