ЦВК паведаміў сумы на выбарчых рахунках прэтэндэнтаў

11/06/2020 - 11:37

Цэнтрвыбаркам паведаміў, колькі грошай паступіла на выбарчыя рахункі прэтэндэнтаў на прэзідэнцкія пасады. 

Як паведамлялася раней, адпаведныя рахункі адкрылі толькі сем прэтэндэнтаў з чатырнаццаці. Прычым сярод іх няма Аляксандра Лукашэнкі.

Найбольшая сума — на рахунку ў экс-банкіра Віктара Бабарыкі: паступіла 155 083 рублі, выдаткавана на выбарчую кампанію 42 086,02. 

На рахунак Валерыя Цапкалы залічана 32 153 рублі, а выдаткавана 27 035,26. 

4000 рублёў залічана на выбарчы рахунак Ганны Канапацкай. Экс-дэпутатка патраціла на выбарчую кампанію ўжо 3044 рублі. 

У Сяргея Чэрачня на рахунак паступіла 2600 рублёў, і 2501,58 з іх ужо было выдаткавана на кампанію. 

700 рублёў на рахунку ў Святланы Ціханоўскай, 57 — у Андрэя Дзмітрыева, 40 — у Алеся Таболіча. Ніхто з іх яшчэ не чапаў свае выбарчыя фонды.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі