ЦВК агучыў адсотак яўкі ў першы дзень датэрміновага галасавання

05/08/2020 - 07:46

ЦВК агучыў адсотак яўкі ў першы дзень датэрміновага галасавання на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі. Ён склаў 4,98%, гэта значыць, што ўжо прагаласавалі амаль 350 тысяч чалавек. На прэзідэнцкіх выбарах 2015 года ў першы дзень было 4,49%.

Калі верыць афіцыйным лічбам (назіральнікі ўжо маюць вялікія прэтэнзіі да камісій), сёлета найлепшы паказнік прадэманстравала Гомельская вобласць — 7,55%, найгоршы — Гродзеншчына, у якой 3,39%. У Мінску — 4,77%. У 2015-м па выніках першага дня датэрміновага галасавання лідыравала Віцебская вобласць — 5,1%, найменш людзей прыйшло на ўчасткі ў Гродзенскай вобласці — 3,84%. У сталіцы было 4,62%.

rec.gov.by
rec.gov.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі