Цуды эквілібрыстыкі: п'яны кіроўца нестандартна перакуліўся ў кювеце

15/10/2018 - 12:53
Фота: гродзенская ДАІ.

У Гродзенскім раёне нецвярозы кіроўца на мікрааўтобусе Mercedes не справіўся з кіраваннем, з'ехаў у кювет і перакуліўся каля аграгарадка Гожа. Машына прызямлілася на лабавое шкло і так і засталася ляжаць багажнікам дагары.

Як паведамілі ў гродзенскай ДАІ, кіроўца ўжо не першы раз затрымліваецца нецвярозым за рулём. Гэтым разам яго аўтамабіль канфіскуюць.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі