Ціханоўская зноў заклікала Літву не ўраўноваць беларусаў і расіян

23/01/2024 - 18:34

Габрыэлюс Ландсбергіс і Святлана Ціханоўская / прэс-служба Ціханоўскай

23 студзеня ў МЗС Літвы адбылася сустрэча Святланы Ціханоўскай з кіраўніком ведамства Габрыэлюсам Ландсбергісам.

Як паведамляе прэс-служба лідаркі беларускіх дэмсілаў, на сустрэчы абмяркоўвалася сітуацыя з легалізацыяй беларусаў у Літве. Ішла гаворка таксама пра магчымыя новыя абмежаванні, якія будуць абмяркоўвацца ў Сейме Літвы вясной.

Ціханоўская падзякавала Літве за рашэнне падоўжыць тэрмін дзеяння гуманітарных дазволаў на жыхарства для беларусаў з аднаго да трох гадоў.

Разам з тым яна заклікала Літву не ўраўноўваць абмежаванні супраць беларусаў і расіянаў, бо гэта толькі грае на руку рэжыму Лукашэнкі. Таксама Ціханоўская выказала спадзяванне, што Літва працягне выдаваць беларусам візы і віды на жыхарства.

Яна перадала прапановы ад Офіса, Аб'яднанага пераходнага кабінета і НАУ па пытаннях прыцягнення рэжыму Лукашэнкі да адказнасці і санкцыях супраць яго памагатых.

Як распавядала Еўрарадыё, Польшча і краіны Балтыі прапануюць зраўнаваць сектаральныя санкцыі для Беларусі і Расіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі