Святлана Ціханоўская і Жазэп Барэль
Кіраўнік дыпламатыі ЕС Жазэп Барэль запрасіў Святлану Ціханоўскую выступіць перад міністрамі замежных справаў краінаў Еўрасаюзу на тэму стратэгіі па Беларусі. Пра гэта паведамляе прэс-служба беларускага палітыка.
Ціханоўская і Барэль правялі перамовы падчас Саміту еўрапейскай палітычнай супольнасці ў Гранадзе. Паведамляецца, што яны абмеркавалі наступную сесію Кансультацыйнай групы ЕС-Беларусь, якая пройдзе ў снежні ў Бруселі.
Ціханоўская заклікала Барэля прызначыць спецпасланніка ці каардынатара па Беларусі. Яна прапанавала выпрацаваць агульную стратэгію ЕС па Беларусі і працаваць у яе рамках.
У мерапрыемствах Саміту еўрапейскай палітычнай супольнасці ў Гранадзе прымаюць удзел палітычныя лідары з усяго кантынента. 47 кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў абмяркуюць пытанні бяспекі, эканамічнага ўзросту і сацыяльнай стабільнасці ў Еўропе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут