Палітык пракаментавала ўдар Расіяй па пасажырскім аўтобусе ў Сумскай вобласці / Національна поліція
Святлана Ціханоўская пракаментавала ўдар па рэйсавым аўтобусе каля ўкраінскага Белаполля Сумскай вобласці, у выніку якога загінулі 9 чалавек.
"Відавочна, што Расія не хоча міру. Сённяшні жахлівы ўдар беспілотніка па грамадзянскім аўтобусе ў Сумскай вобласці Украіны — 9 чалавек загінулі і 4 атрымалі раненні, у асноўным пажылыя жанчыны, якія эвакуяваліся з раёна, — з'яўляецца таму доказам. Дэмакратычныя краіны павінны дзейнічаць рашуча. Бяздзейнасць толькі ўзмацняе тэро́р", — напісала яна.
Паводле папярэдняй інфармацыі, атака на рэйсавы аўтобус, які перавозіў мірных жыхароў па маршруце Белаполле — Сумы, была здзейснена з дапамогай БПЛА «Ланцэт». У выніку ўдару загінулі 9 чалавек, 7 чалавек атрымалі раненні, трое з іх — у цяжкім стане.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут