Падчас сустрэчы ў парламенце Румыніі / twitter.com/Tsihanouskaya
Святлана Ціханоўская заклікала румынскі парламент падтрымаць стварэнне міжнароднага трыбунала для Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Падчас візіту ў гэтую краіну яна сустрэлася з прадстаўнікамі парламенцкіх камітэтаў па міжнародных справах.
"Кожнае злачынства павінна быць зафіксавана і расследавана — як злачынствы супраць чалавечнасці ў Беларусі, так і ваенныя злачынствы ва Украіне", — напісала Ціханоўская ў Twitter.
29-30 лістапада Святлана Ціханоўская возьме ўдзел у сустрэчы кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў краін NATO і АБСЕ, якая пройдзе ў Бухарэсце.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут