Ціханоўская распавяла пра сустрэчы на саміце G7: свабодны свет нас падтрымлівае

18/04/2024 - 20:10

Святлана Ціханоўская і кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Жазэп Барэль / twitter.com/JosepBorrellF/

Кіраўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі Святлана Ціханоўская ў відэасправаздачы распавяла пра сустрэчы на саміце G7 у Італіі. Яе прэс-служба адзначае, што "на сустрэчы міністраў G7 упершыню ў гісторыі была прадстаўленая Беларусь і яе інтарэсы". Ціханоўская "прыцягнула ўвагу вядучых палітыкаў свету — Энтані Блінкена, Аналены Бербак, Дэвіда Кэмерана, Стэфана Сэжурнэ, Мэлані Жалі, Жазэпа Барэля, Антоніо Таяні — да гуманітарнага крызісу ў нашай краіне і яе паўзучай акупацыі Расіяй". Яна заклікала ўдзельнікаў "да пошуку шляхоў вызвалення і рэабілітацыі палітвязняў".

"Я ўдзячная ўсім беларусам, якія працягваюць змагацца за перамены ў нашай краіне, — кажа Святлана Ціханоўская. — Ведайце, свабодны свет нас падтрымлівае. А я буду рабіць усё магчымае, каб пытанне Беларусі не сыходзіла з міжнароднага парадку дня".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі