Святлана Ціханоўская / Еўрарадыё
Лідарка беларускіх дэмакратычных сілаў Святлана Ціханоўская павіншавала Петэра Мадзяра з перамогай на парламенцкіх выбарах у Венгрыі.
"З нецярпеннем чакаю супольнай працы для ўмацавання свабоднай, мірнай і аб'яднанай Еўропы, заснаванай на дэмакратыі, вяршэнстве закона і волі народа", — напісала яна ў сацсетцы Х.
Па выніках выбараў, якія прайшлі ў Венгрыі 12 красавіка, апазіцыйная партыя Петэра Мадзяра "Ціса" можа атрымаць канстытуцыйную большасць у парламенце. Хаця канчатковы падлік галасоў яшчэ не завершаны, прэм'ер-міністр Віктар Орбан, які з партыяй "Фідэс" трымаў уладу 16 гадоў, прызнаў сваю паразу і павіншаваў Мадзяра з перамогай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут