Ціханоўская і Парашэнка пагаварылі пра падтрымку беларускіх добраахвотнікаў

21/11/2022 - 05:06
Святлана Ціханоўская і Пётр Парашэнка / twitter.com/Tsihanouskaya

Святлана Ціханоўская сустрэлася з экс-прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам. Гэта адбылося падчас форуму па бяспецы ў канадскім горадзе Галіфакс.

Парашэнка называе сустрэчу важнай: "Мы скаардынавалі сумесныя меры па супрацьдзеянні расійскім захопнікам і выкарыстанню імі тэрыторыі Беларусі і яе інфраструктуры для нападаў на Украіну". Ціханоўская піша, што яны "дамовіліся каардынаваць намаганні па прадухіленні ўцягвання беларускай арміі ў вайну" і абмеркавалі падтрымку беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне.

twitter.com/Tsihanouskaya
twitter.com/Tsihanouskaya

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі