Ціханоўская асудзіла ракетную атаку Ірана па Ізраілі

01/10/2024 - 19:50

Збітая балістычная ракета / Telegram

Святлана Ціханоўская асудзіла ракетную атаку Ірана па Ізраілі, якая адбылася 1 кастрычніка. Кіраўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі выказала падтрымку ізраільскаму народу.

"Мы асуджаем ракетныя ўдары Ірана па Ізраілі і напад на нявінных мірных жыхароў, піша Ціханоўская. — Гэтыя атакі павінны неадкладна спыніцца. Нельга дапусціць, каб яны перараслі ў больш шырокі рэгіянальны канфлікт. Мы падтрымліваем народ Ізраіля".

Іран запусціў па Ізраілі каля 180 балістычных ракет. Загінулых сярод ізраільцян няма, паведамляе ЦАХАЛ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі