"Усё ідзе па найгоршым сцэнары". Трансперсона пра жыццё ў Беларусі

01/10/2024 - 12:44

Трансперсона расказала пра прыняцце сябе / @rubanau_collage

Аліса Сарманттрансгендарная жанчына з Мінска, цяпер яна жыве ў Варшаве, працуе праект-менеджаркай у IT-кампаніі, а яшчэ займаецца квір-актывізмам у камандзе tghousehelp.

Еўрарадыё паразмаўляла з Алісай пра прыняцце сваёй ідэнтычнасці, дыскрымінацыю і складанасці жыцця трансперсоны ў Беларусі.

 

“Я адчувала сябе вельмі самотнай”

Ва ўзросце 8-9 гадоў Аліса пачала адчуваць, што хоча выглядаць і апранацца іначай. Яна была ўпэўненая, што з ёю нешта не так. Пачытаць інфармацыю ў інтэрнэце, а тым больш з кімсьці пагаварыць у яе проста не было магчымасці. Аліса адчувала сябе вельмі самотнай.

— Я не разумела і не магла растлумачыць свае жаданні. Гэтае пачуццё не адпавядала таму, што я бачыла вакол. У мяне не было доступу да інтэрнэту, каб разабрацца ў сабе. А абмеркаванні гендарнай ідэнтычнасці практычна адсутнічалі, што рабіла працэс самаўсведамлення яшчэ складанейшым. Я адчувала сябе вельмі самотнай, спрабуючы справіцца з унутранымі канфліктамі і не маючы магчымасці пагаварыць хоць з кімсьці, хто мог бы зразумець мае пачуцці. Усё гэта вельмі моцна псіхалагічна ціснула на мяне. Але з часам я зразумела, што гэтыя пачуцці натуральныя, і прыняла сваю трансгендарную ідэнтычнасць.

Камінг-аўт перад бацькамі беларуска зрабіла ва ўзросце 23-24 гадоў — тады яна вучылася ў Варшаўскім універсітэце. Іх рэакцыя была негатыўнай: яны не хацелі прымаць гэты факт.

— Я іх не вінавачу, разумею, як складана прыняць гэта. Мне яшчэ пашанцавала, што яны заўсёды былі мяккімі людзьмі, таму мне не было так цяжка, як іншым у падобных сітуацыях. Я разумею, што яны, магчыма, ніколі не змогуць цалкам мяне зразумець, і вырашыла з гэтым змірыцца. Былі канфлікты, але я старалася быць цярплівай і тлумачыць свае пачуцці, настойваючы на праве быць сабой.

Аліса Сармант / фота з асабістага архіва гераіні
Аліса Сармант / фота з асабістага архіва гераіні

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі