Іран запусціў ракеты па Ізраілі

01/10/2024 - 17:48

Запуск іранскіх ракет / Telegram

Увечары 1 кастрычніка Іран запусціў ракеты па Ізраілі. На ўсёй тэрыторыі краіны абвешчана паветраная трывога.

Чакаецца, што ракет будзе да 250.

Маштабная іранская атака ракетамі і дронамі на Ізраіль адбылася ўначы 14 красавіка. Тады ізраільцяне і іх саюзнікі збілі амаль усе з соцень ракет і дронаў, ахвяр не было. Цяпер Іран нанёс удар пасля пачатку наземнай аперацыі Арміі абароны Ізраіля на поўдні Лівана. 

To see this content visit the full version of this page.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі