Беларус атрымаў у Польшчы вялікі штраф за ліхацтва на матацыкле на трасе

01/10/2024 - 19:00

"Спяшаўся на працу пасля доўгага чакання на мяжы" / biala-podlaska.policja.gov.pl

Беларус атрымаў у Польшчы вялікі штраф (каля 2 тысяч еўра) і 38 штрафных балаў за ліхацтва на матацыкле на трасе. Мужчына на матацыкле Kawasaki ехаў з хуткасцю 200 км/г, піша biala-podlaska.policja.gov.pl. 

Парушальніка затрымалі супрацоўнікі бельскай групы SPEED, якія патрулявалі нацыянальную трасу №2. Ён патлумачыў паліцыі, што "спяшаўся на працу пасля доўгага чакання на мяжы".

Адзначаецца, што матацыкліст ігнараваў не толькі абмежаванні хуткасці, але і правілы бяспекі на дарозе. Ён абганяў з правага боку, а ягоныя манеўры стваралі рэальную пагрозу для іншых удзельнікаў руху.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі