Ангела Меркель і Святлана Ціханоўская / instagram.com/bundeskanzlerin
Пакуль Аляксандр Лукашэнка расказвае пра рэформы ў сферы вытворчасці кардону, Святлана Ціханоўская сустракаецца з еўрапейскімі лідарамі. 6 кастрычніка беларускі палітык пабачылася ў Берліне з канцлерам Германіі Ангелай Меркель.
"Канцлер Меркель прымае Святлану Ціханоўскую, кандыдата ў прэзідэнты і вядучую постаць апазіцыі ў Беларусі" — фатаграфіі з такім подпісам на нямецкай і англійскай мовах з'явіліся ў афіцыйным акаўнце Меркель у "Інстаграме".
Допіс за суткі сабраў больш за 20 тысяч падабаек і 1,6 тысячы каментароў. Іх можна падзяліць на дзве вялікія групы: першая — словы падзякі ад прыхільнікаў Ціханоўскай, другая — шпількі ад прыхільнікаў Лукашэнкі.
#ямыбатьки расказваюць канцлеру Германіі, як яна не мае рацыі (маўляў, з Ціханоўскай будзе сустракацца толькі клоўн), як яны не абіралі Ціханоўскую, чаму Аляксандр Лукашэнка добры прэзідэнт і без яго Беларусі ніяк. Усюды налепкі з дзяржаўным чырвона-зялёным сцягам.
Некаторыя карыстальнікі для лепшага засваення інфармацыі дублююць фрау Меркель свае каментары на некалькіх мовах. З перакладам бываюць праблемы.
Іншыя крэатывяць у вершах:
Не абышлося, вядома, і без панча беларускай прапаганды пра кухарку-Ціханаўскую.
Ну а Ангеле Меркель не адмыцца ад гітлераўскага бэкграўнду ў гісторыі Германіі.
Хтосьці пад нікам kraina_belarus мае інсайд пра тое, колькі разоў Лукашэнка адмовіў Меркель у тэлефоннай размове.
У інтэрнэт-сварках паміж "змагарамі" і "ямыбатьками" на старонцы канцлера Германіі могуць раптам усплыць і іншыя важныя геапалітычныя пытанні. Напрыклад, Нагорны Карабах.
А карыстальніца galina19631412 напісала "Лукашэнка — наш прэзідэнт!", суправадзіўшы свой каментар 24 сцягамі Буркіна-Фасо. Зрэшты, жыхарка афрыканскай краіны мае права патрабаваць любога лідара.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.