Лідарка беларускага дэмакратычнага руху Святлана Ціханоўская выступіла з заявай з нагоды агрэсіі Расіі супраць Украіны.
"Расія пры ўдзеле рэжыму [Аляксандра] Лукашэнкі пачала беспадстаўную і бессаромную вайсковую агрэсію супраць Украіны, — піша палітык. — Рэжым ператварыў нашу краіну ў агрэсара".
Ціханоўская падкрэслівае, што "беларусы не хочуць вайны", а "Беларусь рашуча асуджае гэты крок і падтрымлівае Украіну".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут