Чытаць болей: У Чэхіі разам з жонкай затрыманы кіраўнік Беларускай федэрацыі футбола
Ціханоўская падкрэслівае, што Базанаў — "чалавек, які мае прамое дачыненне да рэпрэсій у беларускім футболе". Яна нагадвае, што "ўсе яго парушэнні апісаны ў справаздачы Фонда спартыўнай салідарнасці": ціск на футбалістаў і суддзяў з палітычных прычын, прызначэнне арбітраў, якія забяспечылі "патрэбны" вынік у матчы, закрыццё вачэй на парушэнні, калі ў іх замешаныя лаяльныя ўладзе спартсмены.
Святлану Ціханоўскую абурае, што прадстаўнікі УЕФА "робяць усё, каб дапамагчы Базанаву" і звярнуліся ў гэтай справе ў Футбольную асацыяцыю Чэхіі. "Ва УЕФА за лічаныя гадзіны прыняліся дапамагаць вінаватаму ў рэпрэсіях чалавеку, але тыднямі ігнаруюць справаздачу, які даказвае яго парушэнні", — піша палітык. Яна заклікае УЕФА вывучыць справаздачу Фонда спартыўнай салідарнасці, "каб пераканацца ў шматлікіх парушэннях і вынесці справядлівы вердыкт".
Уладзімір Базанаў — палкоўнік запасу, былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў. Федэрацыяй кіруе з вясны 2019-га. У Чэхію паехаў з жонкай, каб наведаць матч жаночай зборнай Беларусі з мясцовымі футбалісткамі, які ў выніку перанеслі з-за станоўчых тэстаў на каранавірус у беларусак. Паліцыя затрымала Базанавых 30 лістапада і вывучала законнасць іх знаходжання ў Чэхіі.