Ці захочуць паспытаць удачы на беларуска-польскай мяжы жыхары Афганістана?

06/12/2021 - 08:43

Сітуацыя ў Іраку і Сірыі адрозніваецца ад сітуацыі ў Афганістане. У першых дзвюх краінах не галадаюць. А ў Афганістане літаральна голад, кажа заснавальнік і кіраўнік BY_help Аляксей Лявончык. Таму пры магчымасці з гэтай краіны пабяжыць кожны.

“То-бок у Іраку і Сірыі ёсць, мякка кажучы, немалыя праблемы з бяспекай. Асад вядомы тым, што распраўляецца з палітычнымі апанентамі, і да тых, хто ўдзельнічаў у паўстанскіх фракцыях, а пасля склаў зброю, усё яшчэ могуць прыйсці. Але ў Афганістане ёсць і гэта, і іншыя праблемы”, — расказвае Лявончык.

Большасць жанчын дагэтуль не мае магчымасці хадзіць на працу. У краіне жудасны голад. Ідэалогія талібаў збольшага засталася той, якой яна была раней.

“З такой краіны пабягуць усе. У іракцаў і сірыйцаў ёсць куды вярнуцца. У афганцаў няма. Афганістан, якім ён быў да прыходу, талібаў быў адносна нармальнай краінай. Зараз гэта краіна-фэйл”, — кажа Лявончык.

Таму, калі нехта пакліча афганцаў трапіць у краіны Еўрасаюза праз беларускую мяжу, нішто іх не спыніць. Бо губляць ім няма чаго.

 

Поўную версію размовы глядзіце на ютуб-канале Еўрарадыё

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі