Ці выратуюць вучэбныя суботы чвэрць, пакоцаную каранавірусам

17/04/2020 - 17:52

У чацвёртай чвэрці цяперашняга навучальнага года беларускія школьнікі будуць вучыцца і па суботах. Як звычайна, руку для гэтага прыклаў Аляксандр Лукашэнка. "Гэта будзе навучальны дзень. Не проста там — праца, факультатывы... А поўны навучальны дзень, бо трошку адсталі — тыдзень прагулялі ж лішні", заявіў ён 17 красавіка.

Веснавыя канікулы ў Беларусі доўжыліся на два тыдні больш, чым звычайна. Чвэрць атрымліваецца скарочанай. Але ці ўратуюць ўрокі па суботах навучальныя планы?

“Я наогул думаю, што большасць дзяцей [20 красавіка, калі пачнуцца заняткі,] не прыйдзе ў школу, — адказвае на пытанне Еўрарадыё старшыня Таварыства беларускай школы Тамара Мацкевіч. — Вучоба па суботах — пытанне другаснае. Думаю, што гэта такі закід, каб адцягнуць увагу ад таго, што дзеці павінны ісці вучыцца наогул. Нават паводле апытання Міністэрства адукацыі, 40% дзяцей не прыйдуць на заняткі”.

Гэтая акалічнасць, на думку спадарыні Мацкевіч, выклікае нашмат больш чытанняў, чым вучоба па суботах. Настаўнікам давядзецца спачатку працаваць з тымі вучнямі, якіх бацькі адправілі на вучобу, а пасля індывідуальна займацца з кожным, хто застаўся дома.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі