Ці ўратуе партызаншчына беларусаў ад калектыўнай адказнасці — стрым з Халезіным

12/04/2022 - 10:43

Злачынствы расійскай арміі ва Украіне прымушаюць Захад уводзіць супраць краіны-агрэсара ўсё новыя і новыя санкцыі. Пад якія трапляе і Беларусь як суагрэсар — за тое, што яе тэрыторыя выкарыстоўваецца расійскімі вайскоўцамі для атак на Украіну. Змяніў гэты статус “суагрэсара” ў негатыўны бок і стаўленне да беларусаў ва ўсім свеце. Такая вось “калектыўная адказнасць” па ўсіх франтах.


Як вайна ва Украіне і новы статус Беларусі змянілі стаўленне да нашай краіны на Захадзе? Ці ўспрымаюць Беларусь як незалежную краіну? Ці не згубім мы Беларусь, калі яна разам з Расіяй апынецца за “жалезнай заслонай”? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае арт-дырэктар Беларускага свабоднага тэатра, праграмны дырэктар Creative Politics Hub Мікалай Халезін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі