Ці можна верыць прызнанню "забойцы Ганчара і Захаранкі"?

17/12/2019 - 10:18

На канале DW на YouTube выйшаў расказ былога байца беларускага "эскадрона смерці" Юрыя Гараўскага. У фільме той прызнаецца ў саўдзеле ў выкраданні і забойстве ў 1999 годзе апазіцыйных дзеячаў — генерала Юрыя Захаранкі і Віктара Ганчара, а таксама бізнесмена Анатоля Красоўскага.


Фільм нарабіў шмат шуму. Найперш таму, што там пералічваюцца імёны людзей, якія бралі ўдзел у тым злачынстве. Адначасова з'явілася шмат версій таго, чаму гэты фільм быў апублікаваны менавіта цяпер — напярэдадні чарговай сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Сустрэчы, падчас якой будзе вырашацца далейшы лёс паглыблення інтэграцыі Беларусі і Расіі.


Ці можна верыць прызнанню Юрыя Гараўскага? Чаму з'яўленне гэта фільма звязваюць з перамовамі Лукашэнкі і Пуціна? Ці можа гэты фільм быць палітычнай правакацыяй і каго?


На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае былы вайсковец і стваральнік "Белага легіёна" Сяргей Бульба.

 

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі