Ці лёгка будзе прыбраць расійскую ваенную базу з беларускай зямлі?

01/10/2015 - 13:21

У тым, што расійская авіябаза ў Беларусі будзе, эксперты не сумняваюцца. Ну, можа, самалёты ў Бабруйск прыляцяць не ў студзені 2016 года, а крыху пазней. Але ці гэтак жа лёгка яны пакінуць Беларусь у тым выпадку, калі беларускія ўлады перагледзяць сваё рашэнне і вырашаць скасаваць пагадненне аб авіябазе?

У тым праекце пагаднення наконт размяшчэння на беларускай зямлі расійскай авіябазы, што з’явіўся ў СМІ, не прапісаны тэрмін арэнды расіянамі беларускага аэрадрома. Але звычайна, кажа беларускі ваенны эксперт Аляксандр Алесін, пагадненне бакі падпісваюць на 15 гадоў. І калі па іх заканчэнні ні адзін з бакоў не выказвае намеру кантракт перарваць, то ён аўтаматычна працягваецца. Гэтак жа звычайна ў пагадненнях такога кшталту прапісваюцца ўмовы датэрміновага перапынення яго дзеяння.

А калі перарваць пагадненне нехта захоча заўчасна, ці не паўторыцца ў нас сітуацыя аналагічная крымскай?

 Вы павінны паглядзець на вопыт Украіны, якая замест таго, каб праз два гады па заканчэнні кантракта арэнды выгнаць Чарнаморскі флот Расіі атрымала анексію Крыма. Вы проста атрымаеце ў сябе “зялёных чалавечкаў”. 

Юрый Карын

Я думаю, што справа звядзецца да дыпламатычнага, эканамічнага, палітычнага, інфармацыйнага ўціску. Расіяне ж так ужо рабілі: альбо вентыль газавы прыкруцяць, альбо будуць палохаць кошты ўзняць, ці з нафтай будуць нешта зноў маніпуляваць

Аляксандр Алесін,

Сур’ёзна ўмацаваць бяспеку Калінінградскай вобласці без падтрымкі з боку тэрыторыі Беларусі немагчыма

Аляксандр Сабянін

Праўда, тут узнікае адзін нюанс: мы, абапіраючыся на даўнюю заяву Камандуючага Ваенна-паветранымі сіламі Расіі Віктара Бондарава, абмяркоўваем размяшчэнне расійскай авіябазы ў Бабруйску. Вось толькі афіцыйнага пацверджання, што база сапраўды будзе там, няма ні з боку кіраўніцтва Расіі, ні з боку афіцыйнага Мінска. Ад пачатку ж, нагадвае расійскі эксперт Аляксандр Сабянін, казалі пра тры варыянты размяшчэння базы: на аэрадроме ў Лідзе, Баранавічах ці Бабруйску. Эксперт упэўнены: дзе б ні вырашылі размясціць саму базу, камандны пункт, выкарыстоўвацца будуць усе тры гэтыя аэрадромы. На яго думку, больш выгаднае для Расіі размяшчэнне яе самалётаў — у Лідзе. Прычына ў блізкасці да Калінінградскай вобласці.

“Менавіта супраць Калінінградскай вобласці скіраваная частка вучэнняў, якія праводзіла NATO ў гэтым рэгіёне. З малюнкам вучэнняў, які прадугледжвае пагрозу для Калінінградскай вобласці. Гэта пагроза кіраўніцтвам Расіі ўсведамляецца, наколькі магчыма — на яе рэагуюць, але сур’ёзна ўмацаваць бяспеку Калінінградскай вобласці без падтрымкі з боку тэрыторыі Беларусі немагчыма”.

А калі база на тэрыторыі Беларусі для Расіі ўсё ж да такой ступені важная, то ці пажадаюць яны ад яе пазбаўляцца, заўчасна тое адбудзецца ці па заканчэнні 15 гадоў арэнды?

Фота: Змітра Лукашука, з архіва Юрыя Карынаbelprauda.org 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі