Ці існуе відэа ўсяго здарэння з удзелам байкера і інспектара ДАІ?

21/04/2016 - 15:13

ДТЗ у Мінску з удзелам байкера, інспектара ДАІ і інкасатарскай машыны пераўтварылася ў інфармацыйнае супрацьстаянне. Дзяржаўтаінспекцыя адразу безапеляцыйна абвінаваціла ва ўсім матацыкліста: хацеў уцячы і тым самым справакаваў ДТЗ. Сам байкер Сяргей паспеў выкласці сваю версію, у якой паведаміў, што не паразумеўся з інспектарам, які раптоўна схапіўся за руль матацыкла і націснуў на газ. Здавалася б, расставіць кропкі над “і” мог бы відэазапіс здарэння.

Міністр Шуневіч пра выманне матацыклаў: Гэта можа быць прафесійнай помстай

Выпраўляемся на тое самае скрыжаванне Незалежнасці і Казлова. Па ідэі, на фасадах будынкаў павінны быць камеры відэаназірання, якія манітораць месца з усіх ракурсаў. Тым больш, што на гэтым ажыўленым скрыжаванні раней здараліся гучныя ДТЗ. Напрыклад, у 2011 годзе тут загінуў пасажыр таксоўкі, у якую ўрэзаўся нецвярозы кіроўца БМВ. Але камеру, якая здымае скрыжаванне, бачым толькі на будынку па Незалежнасці, 39. Прылада для гэтага канкрэтнага выпадку замацаваная нязручна, яна магла зняць толькі завяршальную стадыю ДТЗ.

Захапіць увесь інцыдэнт магла б аналагічная камера з іншага боку праспекта, на будынку па Незалежнасці, 42. Але прылады там няма.

Калі б тут была камера відэаназірання, скіраваная на скрыжаванне, яна б, верагодна, магла захапіць усе падзеі, якія здарыліся падчас ДТЗ

На будынках па Незалежнасці 41 і 44 камеры відэаназірання таксама не ўсталяваныя.

Абыходзім усе кавярні, крамы, аддзяленні банкаў і кіёскі, што месцяцца ў межах патрэбнага нам скрыжавання, шукаем сведак здарэння. Але не знаходзім.

У момант аварыі на дварэ знаходзілася супрацоўнікі крамы “Акіян”, але і яны бачылі толькі вынік здарэння, а не як усё адбывалася.

Тым не менш, у Следчым камітэце Беларусі паведамляюць, што ўсё ж маюць неабходныя відэа з разнастайных крыніц, і гэта не толькі камеры назірання.

“Відэазапісы вывучаюцца і будуць вывучацца следчым і экспертамі”, — паведамляюць у ведамстве. Паводле афіцыйнай версіі, відэа не паказваюць, каб пазбегнуць ціску на следства.

Следчы камітэт шукае сведкаў ДТЗ

Фота sk.gov.by

ДАІ Мінска: Байкер ехаў па трамвайных шляхах сустрэчнага накірунку

 

Нагадаем, што ДТЗ здарылася ў панядзелак 18 красавіка на сталічным скрыжаванні Незалежнасці і Казлова. Вядома, што байкер спыніўся на чырвонае святло. Паведамлялася, што пры гэтым ён парушыў правілы. Да байкера падышоў інспектар ДАІ. Пакуль незразумела, з-за чаго, але спартыўны матацыкл разам з міліцыянерам і кіроўцам вылецеў на скрыжаванне, дзе адбылося сутыкненне з інкасатарскай машынай. У байкера — чэрапна-мазгавая траўма, але ён у прытомнасці і павінен паправіцца. Інспектару ДАІ рабілі трэпанацыю чэрапа, ці зможа ён узнавіцца пасля такой траўмы — незразумела.

Звяртаемся ў Дзяржаўтаінспекцыю Мінска, каб удакладніць, чаму інспектар звярнуў увагу на матацыкліста і прыняў рашэнне затрымліваць.

“Грамадзянін кіраваў транспартным сродкам без рэгістрацыйнага знака. А таксама ехаў па трамвайных шляхах сустрэчнага накірунку”, — удакладняе Жана Юран, начальнік аддзела агітацыі і прапаганды.

Аўтаэксперт: У інспектараў ДАІ такая практыка — хапаць матацыклістаў за руль

Распачатая крымінальная справа па частцы 2 артыкула 317 (парушэнне ПДР, якое пацягнула па неасцярожнасці цяжкія цялесныя пашкоджанні ці смерць). Байкеру пагражаюць папраўчыя працы, ці абмежаванне волі, ці нават пазбаўленне волі да пяці гадоў.

У сераду 20 красавіка стала вядома, што падазраваны ўзяты пад варту. Такая мера стрымання ўжыта ў тым ліку для таго, каб абмежаваць яго камунікацыю з акружаючым светам. Паводле афіцыйнай версіі, залішняя інфармацыя ад падазраванага і яе неаб’ектыўная інтэрпрытацыя ў грамадстве расцэньваецца як ціск на следчага.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі