Ці бачыць Трамп за падзеямі ў Іране праблему беларускіх палітвязняў — эфір

05/03/2026 - 00:26

Валерый Кавалеўскі / Еўрарадыё

Ваенныя дзеянні ў Іране і вакол яго адцягнулі ўвагу нават ад вайны ва Украіне, не кажучы ўжо пра сітуацыю ў Беларусі. І для вонкавага назіральніка шматлікія ракетныя абстрэлы ды паведамленні аб забітых сапраўды выглядаюць больш трагічна, чым рэпрэсіі лукашэнкаўскага рэжыму супраць свайго народа, але не для беларусаў. Якія чакаюць як працягу вызваленняў, так і спынення рэпрэсій. Вось толькі стратэгіі для дасягнення гэтых мэт могуць быць розныя. Адны спадзяюцца на ўзмацненне ціску, іншыя няспынна сустракаюцца з палітыкамі ЗША і ЕС і пераконваюць іх пайсці Лукашэнку на ўступкі, змяніць палітыку адносна Мінска.

Чым былі адметныя сустрэчы, якія ладзілі ў Вашынгтоне сябры Кааліцыі за вызваленне палітвязняў у Беларусі, і ці да беларускіх праблем было гэтым разам прадстаўнікам адміністрацыі Трампа? Якія спадзевы ў сябраў Кааліцыі на Вялікабрытанію, і ці пойдзе Лондан на змякчэнне пазіцыі адносна рэжыму Лукашэнкі? Ці даюць апошнія затрыманні і прысуды падставы меркаваць, што пачынаецца працэс змяншэння ўзроўню рэпрэсій, і ці плануюць сябры Кааліцыі балаціравацца ў Каардынацыйную раду? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва, сябрам Кааліцыі за вызваленне палітвязняў у Беларусі Валерыем Кавалеўскім у 13:00. Праграма выходзіць раз на два тыдні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі