Чыноўнікі ЖКГ тлумачаць павышэнне "камуналкі" ўмовамі надвор'я

22/02/2016 - 03:21

Падаражэнне камунальных паслуг у жыроўках за студзень тлумачыцца пераважна ўмовамі надвор'я — на 50% і больш. З такім тлумачэннем выступіў у праграме "Контуры" на тэлеканале АНТ начальнік упраўлення жыллёвай гаспадаркі Міністэрства ЖКГ Андрэй Рамашка.

"Жыроўкі", якія прыйшлі на мінулым тыдні, выклікалі шматлікія нараканні: аплата за кватэры ў некаторых выпадках вырасла ў два і больш разоў. Па словах Рамашкі, гэта тлумачыцца тым, што студзень быў халаднейшы, чым снежань. Адпаведна, выраслі і выдаткі на ацяпленне.

Астатнія ж тарыфы, кажа чыноўнік выраслі не вельмі значна.

Рамашка: "Па некаторых відах паслуг гэта 5%, па некаторых каля 30%. Ну, калі глядзець водазабеспячэнне, водаадвядзенне — тут, вядома, у 3,5-4 разы павелічэнне. Разам з тым, гэта вада, і не такую ​​ўжо вялікую долю ў сукупным плацяжы за жыллёва-камунальныя паслугі яна займае".

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі