Чым былі ўзброеныя міліцыянты падчас разгону дэманстрацыі (фотафакты)

25/03/2017 - 14:14

Шэсце на Дзень Волі было фактычна разагнанае міліцыяй ― дэманстранты не змаглі сабрацца ў прызначаным месцы, прайшлі толькі частку запланаванага маршрута ― апошнія затрыманні адбываліся на ўчастку праспекта Незалежнасці паміж плошчай Перамогі і будынкам цырка.

Супрацоўнікі АМАП некалькі разоў перакрывалі праспект, пасля чаго затрымлівалі людзей і адводзілі іх у аўтазакі і аўтобусы. Найбольш актыўна затрыманні праводзіліся ля ЦУМа, на плошчы Якуба Коласа, а таксама на скрыжаванні вуліцы Казлова і праспекта Незалежнасці. Пры гэтым частка міліцыянтаў была ўзброеная дубінкамі, шчытамі і нават ружжамі для стральбы гумовымі кулямі. Як выглядалі супрацоўнікі міліцыі, можна ўбачыць у нашай падборцы фотаздымкаў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі