Чавусаў: Канапацкай і Анісім дазволілі перамагчы, але гэта не змяншае іх поспех

12/09/2016 - 09:23

Прадстаўніцы АГП Ганне Канапацкай і першай намесніцы старшыні ТБМ Алене Анісім ("прадстаўніцы грамадзянскай супольнасці") дазволілі перамагчы, ім не ставілі бар'ераў, як звычайна ставяць моцным кандыдатам. Пра гэта ў жывым эфіры Еўрарадыё заявіў палітолаг Юрый Чавусаў. Ён перакананы, што яны набралі патрэбную для перамогі колькасць галасоў, але лёс іх мандатаў "напэўна, вырашаўся не толькі на ўчастках". "Дадзеныя назіральнікаў сведчаць, што выбары былі кантраляваныя так, як і раней", — падкрэсліў Чавусаў. Але гэта не змяншае поспех Канапацкай і Анісім, сказаў палітолаг.

Чавусаў мяркуе, што стварылася "новая сітуацыя, да якой шмат каму з палітычных суб'ектаў давядзецца прыстасоўвацца". У тым ліку і самім палітычным партыям і грамадскім аб'яднанням. "Палітычны клімат ва ўладных структурах вяртаецца да становішча 2004 года", — кажа палітолаг. Ён нагадаў, што ў той час у Палаце прадстаўнікоў былі асобныя дэмакратычныя дэпутаты, а таксама група "Рэспубліка".

Слухайце размову з палітолагам цалкам:

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі