Палітвязні, дэпартаваныя ў Літву / x.com/johnpcoale
Частка палітвязняў, дэпартаваных 19 сакавіка ў Літву, хоча легалізавацца ў Польшчы. Пра гэта паведамляе прэс-служба Аб'яднанага пераходнага кабінета (АПК).
Прадстаўнікі АПК і Офіса Святланы Ціханоўскай, як заявілі ў прэс-службе, "ажыццяўляюць камунікацыю па пытанні легалізацыі вызваленых палітвязняў у Польшчы".
У прыватнасці, намеснік кіраўніцы кабінета Павел Латушка вядзе перамовы з Міністэрствам замежных спраў ды іншымі органамі дзяржаўнага кіравання Польшчы наконт прыёму экс-палітвязняў, якія выказалі жаданне пераехаць у Польшчу. Кантакты з самімі палітзняволенымі і праваабарончымі арганізацыямі падтрымліваюць прадстаўніца АПК па сацыяльнай палітыцы Вольга Зазулінская і дыпламатычны дарадца Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі.
Пасля сустрэчы з амерыканскай дэлегацыяй 19 сакавіка ў Мінску Аляксандр Лукашэнка памілаваў 250 палітвязняў. 235 з іх дазволілі застацца ў Беларусі, а 15 прымусова вывезлі ў Літву.
Дэпартаваныя ў Літву былі Кацярына Бахвалава (Андрэева), Кірыл Казей, Аляксандр Казлянка, Дзмітрый Кубараў, Мікалай Куляшоў, Анастасія Лойка, Сяргей Маўшук, Аляксей Мельнікаў, Эдуард Пальчыс, Марфа (Марыя) Рабкова, Кім Самусенка, Павел Шпетны, Валянцін Стэфановіч, Дзяніс Жалязко і Мікіта Залатароў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут