Французскі тыднёвік Charlie Hebdo апублікаваў карыкатуры на тэму нядаўняй авіякатастрофы расійскага самалёта Ту-154, падчас якой загінулі 92 чалавека. На адным малюнку можна пабачыць самалёт, які падае, а побач з ім — удзельнік ансамбля імя Аляксандрава (большасць загінулых — гэта музыканты гэтага калектыва), які выдае доўгі гук "А-А-А-А-А-А". Карыкатура падпісаная наступным чынам" "Рэпертуар хора Чырвонай арміі пашыраецца".
На другім малюнку таксама можна пабачыць самалёт, які падае. Побач надпісы — "Кепскія навіны... Пуціна там не было".
Гэтая публікацыя выклікала рэзкія ацэнкі з боку расійскіх палітыкаў і мінабароны Расіі, у Маскве каля пасольства Францыі рыхтуецца вулічная акцыя пратэсту.