Чарговая місія МВФ пачынае працу ў Мінску

19/09/2016 - 06:38

У Беларусі 19 верасня пачынае працу чарговая місія Міжнароднага валютнага фонду на чале з Пітэрам Долманам. Праца місіі працягнецца да 1 кастрычніка.

Афіцыйны Мінск спадзяецца атрымаць ад фонду крэдыт на 3 млрд долараў пад 2,28% гадавых тэрмінам на 10 гадоў.

Папярэдняя місія МВФ наведала Беларусь сёлета ў чэрвені, нагадвае БелаПАН. Па выніках таго візіту Долман заявіў, што МВФ пазітыўна ацэньвае рэформы ў беларускай эканоміцы, але лічыць неабходным іх паглыбіць і паскорыць. Таксама ён падтрымаў намер беларускіх уладаў, каб да 2018 года насельніцтва на 100% аплочвала камунальныя паслугі.

Місія МВФ мяркуе, што за 2016 год  ВУП Беларусі знізіцца на 3%, у 2017-м — на 0,5%.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі