Чаму ў Ерэване толькі цяпер заўважылі, як Лукашэнка іх “падставіў” — эфір

17/06/2024 - 09:01

Рубэн Меграбян

Пэўны час таму Лукашэнка наведаў Азербайджан. Але візітам у Баку не абмежаваўся і разам з кіраўніком гэтай краіны Аліевым наведаў Арцах (Нагорны Карабах). Дзе ў сваім стылі нагаварыў… рознага. Што, відавочна, спадабалася кіраўніцтву Азербайджана, але выклікала вялікую негатыўную рэакцыю ў Арменіі. Гэта плюс звесткі пра пастаўкі лукашэнкаўскім рэжымам зброі Азербайджану, якую той ужыў у вайне супраць… партнёра Беларусі па АДКБ Арменіі. Як вынік — амбасадары абедзвюх краін адкліканыя дамоў. А прэм’ер-міністр Арменіі Пашынян паабяцаў, што ніводны армянскі чыноўнік не прыедзе ў Беларусь, пакуль там утрымлівае ўладу Лукашэнка.

Чаму толькі цяпер афіцыйны Ерэван абурыўся дзеяннямі Лукашэнкі, хаця пра тыя ж пастаўкі беларускай зброі Азербайджану было вядома даўно? Які працяг гэтага канфлікту найбольш імаверны і ці чакаць выйсця Арменіі з АДКБ? Ці магчымае на фоне такога скандалу з Мінскам запрашэнне ў Ерэван Святланы Ціханоўскай і пры чым тут Масква? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае эксперт армянскага Інстытута міжнародных адносін і бяспекі Рубэн Меграбян.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі