Чаму не збіваюць "залётныя" дроны, расказалі ў Мінабароны Беларусі

16/11/2026 - 11:51

Дрон-ракета, ілюстрацыйнае фота / zhzh.com.ua

Беларускія вайскоўцы папярэджваюць Літву, калі туды ляцяць беспілотнікі, але — не сваіх суграмадзян. Дый збіваць "залётныя" дроны не спяшаюцца. Прычыну гэтага патлумачыў галоўны ідэолаг Мінабароны генерал-маёр Леанід Касінскі.

Паводле яго, часцей за ўсё на тэрыторыю Беларусі трапляюць дроны, якія "губляюць арыентацыю ў сілу ўздзеяння на іх сродкамі радыёэлектроннай барацьбы". Ён назваў такія дроны "згубленымі" ("потеряшками").

Касінскі пахваліўся, быццам беларускія вайскоўцы могуць "збіваць усё, што ляціць" у нашу краіну. Але навошта, маўляў, "марнаваць народныя грошы проста так"?

Зенітчыкі страляюць, толькі калі ацэньваюць дрон як пагрозу — напрыклад, калі ён ляціць "над стратэгічна важнымі дзяржаўнымі аб'ектамі". Пры гэтым Касінскі дадаў, што над населенымі пунктамі збіваць беспілотнікі "ні ў якім разе нельга, бо, як правіла, абломкі, баявая частка падае, прычыняе шкоду".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі