Чалавек, заражаны "омікронам", прыехаў у Ізраіль з Беларусі

11/12/2021 - 07:56

Адзін з заражаных штамам "омікрон" прыбыў у Ізраіль з Беларусі. Пра гэта заяўляе Міністэрства аховы здароўя Ізраіля, піша мясцовае выданне Israelinfo.

У краіне выявілі 35 пацверджаныя і 52 магчымыя выпадкі заражэння паўднёваафрыканскім штамам. 

Сярод пацверджаных хворых 24 нядаўна вярнуліся з-за мяжы — называюцца такія краіны, як Паўднёвая Афрыка, Вялікабрытанія, ЗША, Францыя, ААЭ і Беларусь.

Яшчэ шэсць чалавек заразіліся ад тых, хто прыляцеў з-за мяжы. А паходжанне інфекцыі ў яшчэ пяці чалавек невядомае.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі