ЦБС паведамляе "выдатныя навіны для беларусаў у Польшчы"

13/12/2023 - 18:28

"Гэтая інтэрпрэтацыя можа стаць важным аргументам у спрэчных сітуацыях" / t.me/belsat/

МУС Польшчы пацвердзіў, што грамадзяне РБ без беларускага пашпарта могуць атрымаць дазвол на жыхарства па польскім праязным дакуменце. І патлумачылі, што гэта паўнавартаснае пасведчанне асобы. Па звестках @cbs_help, ён не толькі дае права на перасячэнне мяжы, але і пацвярджае асобу яго ўладальніка. Гэта значыць, што беларусы змогуць карыстацца польскім праязным дакументам у адміністрацыйных органах, банках і ў іншых выпадках, калі неабходна засведчыць асобу.

"Гэтая інтэрпрэтацыя можа стаць важным аргументам у спрэчных сітуацыях і мае істотнае значэнне для грамадзян Беларусі ў Польшчы", — адзначае Цэнтр беларускай салідарнасці.

Дарэчы, да 31 снежня беларусы з польскім ДНЖ пры неабходнасці могуць аформіць пашпарт замежніка бясплатна, калі ў беларускага пашпарта хутка скончыцца тэрмін дзеяння.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі