Б’ёрндален з Домрачавай плануюць пераехаць у Мінск у 2017 годзе

12/07/2016 - 13:16

Васьміразовы алімпійскі чэмпіён па біятлоне Уле Эйнар Б’ёрндален з Нарвегіі распавядае пра будучыя сямейныя планы.

Па словах біятланіста, хутчэй за ўсё, іх з Дар’яй Домрачавай дзіця будзе жыць у Мінску. Сям'я плануе пераехаць у новы дом, які будуецца ў прадмесцях сталіцы, у 2017 годзе.

“Будаўніцтва ідзе выдатна. Дар’я будуе гэты дом ужо цягам многіх гадоў. Гэты вялікі праект завершыцца у наступным годзе. Будзе выдатна праводзіць шмат часу ў Мінску. Гэта прыгожы горад, нам там добра”, — распавядае спартсмен нарвежскаму выданню Her og nå.

Б’ёрндален таксама дадае, што абсалютна дакладна іх дзіця будзе размаўляць на двух, ці нават трох мовах. Трэба ведаць некалькі моваў, гэта карысна.

“Я не размаўляю шмат па-руску, толькі крыху разумею. Мяркую, буду вучыць мову разам з дзіцём”, — перакладае словы біятланіста выданне sports.ru.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі